Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі знайшлі новае масавае захаваньне расстраляных


Археолягі знайшлі ў Пецярбурзе масавае захаваньне людзей, якія былі расстраляныя ў часе бальшавіцкага "чырвонага тэрору", паведаміў прадстаўнік гарадзкога музэю. Каля 80 целаў раскапаных у Пятрапаўлаўскай крэпасьці маюць раны ад стрэлаў у галаву. Мяркуецца, што забойствы былі зьдзейсьненыя пасьля 1917 году, але дакладная дата не ўстаноўленая.

Пры царскім рэжыме Пятрапаўлаўская крэпасьць служыла турмой для палітычных вязьняў. Пасьля рэвалюцыі ЧК выкарыстоўвала гэтае месца для пакараньня сьмерцю апанэнтаў бальшавіцкай улады.
XS
SM
MD
LG