Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах не дамовіліся аб урадзе


Безвынікова завяршыліся перамовы аб стварэньні новага шматпартыйнага ўраду ў Нідэрляндах.

На выбарах 9 чэрвеня перамагла лібэральная Народная партыя за свабоду і дэмакратыю, аднак яна не здабыла ў парлямэнце бальшыні, неабходнай для фармаваньня новага кабінэту.

Лідэр партыі Марк Рутэ бяз посьпеху спрабаваў дамовіцца аб стварэньні кааліцыі – у тым ліку з Партыяй працы, з крайне праваю Партыяй свабоды і з раней кіроўчымі ў краіне хрысьціянскімі дэмакратамі.

XS
SM
MD
LG