Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі судовыя пасяджэньні будуць трансьляваць онлайн


Прэзыдэнт Расеі ў прынцыпе ўхваліў ідэю онлайн-трансьляцыі ўсіх адкрытых судовых пасяджэньняў. Як хутка ідэя ўвасобіцца ў жыцьцё?

Ужо сёньня ўсе ахвотныя могуць знайсьці ў сетцы відэаролікі з пасяджэньняў Канстытуцыйнага і Вышэйшага арбітражнага суду Расеі, старшыня якога Антон Іваноў прапанаваў ісьці далей і ўвесьці наўпроставыя трансьляцыі з залі суду. З такой ініцыятывай ён выступіў напярэдадні, падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі. Дзьмітрыю Мядзьведзеву гэтая ідэя ў цэлым спадабалася:

– Сучасны суд павінен быць адкрыты для грамадзкага кантролю, у большай ступені даступны для грамадзян. Я нагадаю, што з 1 ліпеня гэтага году ўступіў у сілу закон аб забесьпячэньні доступу да інфармацыі аб дзейнасьці судоў. Трэба, каб гэты закон паўсюдна і адпаведным чынам выконваўся. Трансьляцыя судовых пасяджэньняў – добрая тэма. Я лічу, тут павінна быць так. Калі нашы паважаныя суды да гэтага гатовыя, да таго, каб адкрытыя судовыя паседжаньні, судовыя працэсы трансьляваць ужывую, разьмяшчаць іх у онлайне, гэта вельмі добра, – сказаў Дзьмітры Мядзьведзеў.
Сучасны суд павінен быць адкрыты для грамадзкага кантролю, у большай ступені даступны для грамадзян

Паводле кіраўніка апарату – адміністратара Вышэйшага арбітражнага суду Расеі Ігара Драздова, онлайн-трансьляцыі пасяджэньняў гэтага суду будуць даступныя ўжо да верасьня, але наўрад ці варта чакаць такой жа ўвішнасьці ад судзьдзяў агульнай юрысдыкцыі:

– Судзьдзі, вядома, кансэрватыўныя. Калі мы прымалі рашэньне выстаўляць судовыя акты ў сетцы Інтэрнэт, таксама многія да гэтага ставіліся скептычна, ня вельмі гэтага хацелі. Тым больш, што гэта запатрабавала перабудовы ўсёй працы судзьдзяў у арганізацыйным пляне. Тое ж самае, на мой погляд, і з відэатрансьляцыямі. Мы не плянуем трансьляваць паседжаньні ўсіх судоў. Гаворка ідзе аб пасяджэньнях вышэйшых судоў. І я хачу сказаць, што ўжо цяпер можна ў Інтэрнэце паглядзець пасяджэньні прэзыдыюму. Іншая справа, што пакуль гэта не прамая трансьляцыя, а запіс. Але судзьдзі ўжо псыхалягічна гатовыя, яны ведаюць, што іх здымаюць. Пакуль ніякіх сур'ёзных пярэчаньняў з боку судзьдзяў мы ня бачылі. Магчыма, гэта ў канчатковым выніку нават павысіць якасьць прадстаўнікоў, якія ўдзельнічаюць у нашых працэсах, паколькі часта яна надзвычайна адрозьніваецца. Магчыма, гэта прымусіць бакі судовага працэсу больш старанна падбіраць прадстаўнікоў.

Экспэрты не выключаюць, што ўвядзеньне практыкі відэатрансьляцыяў судовых пасяджэньняў дапаможа судзьдзям пазбавіцца ад абвінаваўчага ўхілу пры вынясеньні прысудаў. Сёньня ж крыху менш як 98 працэнтаў прысудаў – абвінаваўчыя.
Судзьдзі ўжо псыхалягічна гатовыя, яны ведаюць, што іх здымаюць.

У судовым дэпартамэнце пры Вярхоўным судзе Расеі пацьвярджаюць, што ў судоў, як найменей, краявога і абласнога ўзроўню ўжо зараз ёсьць тэхнічныя магчымасьці, каб трансьляваць судовыя паседжаньні ў Інтэрнэце. І калі на тое будзе дадзеная адмашка, сачыць за ходам разглядаў, не выходзячы з дому, будзе можна хоць заўтра.

Больш падрабязна можнапрачытаць ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG