Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнута 43 судзьдзі


За першае паўгодзьдзе 7 судзьдзяў адхіленыя ад выкананьня сваіх службовых абавязкаў за паўторнае прыцягненьне да дысцыплінарнай адказнасьці, 43 прыцягнута да адказнасьці. Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня Вярхоўнага Суду Валянцін Сукала, прызнаўшы, што судзьдзі сталі ставіцца да людзей "па-хамску, груба".

Кожная трэцяя скарга на паводзіны судзьдзяў, невыкананьне імі судовых рашэньняў і арганізацыю правасудзьдзя, што паступае ў Вярхоўны Суд, пацьвярджаецца і атрымлівае адпаведнае рэагаваньне, за якім ідуць сур'ёзныя высновы і ацэнкі.

Старшыня Вярхоўнага Суду патлумачыў, што адной з прычынаў судовых памылак зьяўляецца вялікая нагрузка на судзьдзяў. Зараз на аднаго раённга судзьдзю прыходзіцца 89 так званых "справа-матэрыялаў". Але гэта не дае права судзьдзям па-хамску, груба ставіцца да людзей, адзначыў спадар Сукала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG