Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Малдовы распусьцяць


Парлямэнт Малдовы мае быць распушчаны незалежна ад вынікаў рэфэрэндуму аб спосабе выбараў прэзыдэнта. Паводле старшыні Канстытуцыйнага суду Малдовы Дзьмітрыя Пулбэрэ, усе папраўкі, што могуць быць унесеныя ў асноўны закон, ня могуць мець адваротнай сілы.

Нават у тым разе, калі па выніках галасаваньня на рэфэрэндуме будзе ўхваленае рашэньне аб усенародных выбарах прэзыдэнта, цяперашні парлямэнт мае распусьціцца і будуць прызначаныя новыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары.

Рэфэрэндум у Малдове пройдзе 5 верасьня – яго ініцыяваў кіроўчы Альянс за эўрапейскую інтэграцыю. Апазыцыйная партыя камуністаў заклікае байкатаваць рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG