Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як апазыцыя можа выкарыстаць канфлікт паміж Менскам і Масквою?


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
Супрацьстаяньне паміж беларускімі і расейскімі ўладамі стварае новую сытуацыю для апазыцыі. Ці спрыяе гэта апанэнтам рэжыму? Ці ўмацоўвае канфлікт пазыцыі Лукашэнкі? Што можа прапанаваць апазыцыя?

Удзельнікі: старшыня Беларускай партыі аб’яднаных левых "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін і намесьнік старшыні руху "За свабоду" Віктар Карняенка.

Ці спрыяе апазыцыі беларуска-расейскі канфлікт?

Валер Карбалевіч: "Раней, калі беларуска-расейская інтэграцыя, рэальная ці дэкляратыўная, разьвівалася, сытуацыя для апазыцыі была простая і ясная. Апазыцыя выступала за ўмацаваньне сувэрэнітэту, абвінавачвала Лукашэнку ў здачы незалежнасьці Расеі, заклікала да інтэграцыі ў Эўропу. І вось цяпер паміж беларускімі і расейскімі ўладамі ўзьнікла жорсткае супрацьстаяньне. Як беларуска-расейскі канфлікт уплывае на расклад палітычных сілаў унутры апазыцыі? Ці спрыяе гэта апанэнтам рэжыму? Ці, наадварот, толькі заблытвае сытуацыю?"

Сяргей Калякін:
"Лукашэнка ня быў рэальным інтэгратарам. Ён выкарыстоўваў гульню ў інтэграцыю для ўмацаваньня асабістай улады. Ён атрымаў з Расеі 52 млрд. даляраў за 16 гадоў, накіраваўшы іх на бягучае спажываньне. Як і папярэджвала наша партыя, гульня ў інтэграцыю пашкодзіла Беларусі. Гэта сёньня і стала відавочна.

Сяргей Калякін
Лукашэнка — недамоваздольны палітык. Ён не выконвае свае абяцаньні і дамовы. Таму Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі не зьяўляецца надзейным партнэрам для іншых краін".

Віктар Карняенка: "Канфлікт з Расеяй можа дапамагчы апазыцыі. Сёньня відавочна, што зьнешняя палітыка Лукашэнкі не дала плёну. У гэтым вінаваты ён, і ён павінен несьці палітычную адказнасьць. Менавіта гэта апазыцыя павінна давесьці грамадзтву. Вядома, Расея таксама часткова вінаватая ў такім стане беларуска-расейскіх адносін".

Ці ўмацоўвае канфлікт пазыцыі Лукашэнкі?

Карбалевіч: "Досьвед паказвае, што пасьля чарговай беларуска-расейскай вайны (газавай, нафтавай ці малочнай) рэйтынг Лукашэнкі расьце. Бо ён пазыцыянуе сябе як абаронца нацыянальных інтарэсаў ад наступу вонкавага ворага. А як гэтым разам? Цяпер інфармацыйная вайна з Масквы вядзецца ня супраць Беларусі, а супраць Лукашэнкі. Ці ўмацоўвае канфлікт пазыцыі беларускага кіраўніка?"

Калякін:
"Рэйтынг дыктатара — гэта асобная тэма. Гісторыя ведае выпадкі, калі ён быў вялікі за некалькі дзён да краху дыктатарскага рэжыму. Хачу заўважыць, што пакуль сапраўдных войнаў не было. Былі стрэлы з халастых патронаў, манэўры для псыхалягічнага ціску. Але Лукашэнка нарываецца на сапраўдную вайну, і гэта будзе сьмяротна небясьпечна для яго самога і для Беларусі".

Карняенка: "Надыходзіць момант стомленасьці ад рыторыкі Лукашэнкі, які ўвесь час шукае ворагаў. Цяперашняя сытуацыя — гэта шанец для апазыцыі, які яшчэ трэба выкарыстаць".
Віктар Карняенка

Які мэсыдж грамадзтву прапаноўвае апазыцыя?


Карбалевіч: "Якую пазыцыю павінны заняць апанэнты рэжыму? Які мэсыдж грамадзтву яны могуць прапанаваць? Бо дзяржаўныя мэдыі Беларусі цьвердзяць, што апазыцыя ў гэтым канфлікце апынулася на баку ворага".

Калякін: "Ня трэба блытаць інтарэсы Лукашэнкі і інтарэсы Беларусі. Мая пазыцыя палягае ў тым, што добрыя стасункі Беларусі з Расеяй ва ўсіх сфэрах выгадныя нашай краіне. Сёньня расейскі рынак збыту для нашай эканомікі нічым замяніць нельга. Але каб яго ўтрымаць, неабходная зьмена кіраўніцтва".

Карняенка:
"Усё, што робіць Лукашэнка, — гэта для ўмацаваньня сваёй улады. Танны газ, як і бясплатны сыр, мы ведаем, дзе бывае. Трэба тлумачыць народу, што пэрспэктыўней выбудоўваць адносіны з ЭЗ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG