Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 ліпеня ў Горадні адкрылася беларуска-польская філятэлістычная выстава "Грунвальд-600". Падчас яе адбывалася гашэньне маркі "600-годзьдзе перамогі пад Грунвальдам", якую выпусьціла Белпошта.

На адкрыцьці выступіў генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Хадкевіч. Ён сказаў, што хоць бітва пад Грунвальдам за доўгі час зрабілася напаўлегендарнай падзеяй, але яна мела сапраўды вялікае значэньне перш за ўсё для палякаў, літоўцаў і беларусаў. Яны здолелі абараніць сябе, таму нават праз шэсьцьсот гадоў памятаюць пра грунвальдзкую перамогу.

Фрагмэнт выставы
Супрацоўніца "Белпошты" робіць спэцгашэньне "грунвальдзкай" маркі

Выставу наведаў генконсул РП Анджэй Хадкевіч
XS
SM
MD
LG