Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выручка ад прыватызацыі ў І паўгодзьдзі склала 1,3 мільярда беларускіх рублёў без уліку "Белтрансгазу".

Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь апублікаваў прэс-рэліз. Без уліку продажу ў лютым 12,5% акцыяў ААТ "Белтрансгаз", які завяршыў 4-гадовую куплю "Газпрамам" 50% акцый беларускай газатранспартнай сыстэмы, паступленьні ў бюджэт ад прыватызацыі акцыяў рэспубліканскай маёмасьці ў І паўгодзьдзі склалі 1,3 мільярда беларускіх рублёў (430 тысяч даляраў).

Акрамя гэтага, яшчэ 1,5 мільярда рублёў паступіла ў рэспубліканскі бюджэт ад рэалізацыі іншай дзяржаўнай маёмасьці. Прыбытак ад выкарыстаньня дзяржмаёмасьці ў І паўгодзьдзі склаў 494,6 мільярда рублёў.

У цэлым паступленьні ў рэспубліканскі бюджэт ад выкарыстаньня дзяржмаёмасьці і распараджэньня ёю склалі 2326,1 млрд. руб., або 65,2% даведзенага ўрадам гадавога пляну.

У адпаведнасьці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2011 год выручку ад прыватызацыі ў наступным годзе плянуецца павялічыць да 3,4 мільярда рублёў.
XS
SM
MD
LG