Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН абвінаваціла кіргіскія ўлады


Вярхоўная камісарка ААН у пытаньнях правоў чалавека заявіла, што валодае інфармацыяй аб учыненых у чэрвені кіргіскімі сіламі бясьпекі на поўдні Кіргізстану парушэньнях правоў чалавека.

Паводле Наві Пілэй, падчас крывавых сутыкненьняў вялікая колькасьць людзей, пераважна ўзьбецкай нацыянальнасьці, былі адвольна затрыманыя з парушэньнем нормаў міжнароднага і кіргіскага права. Пілэй паведаміла, што ад супрацоўнікаў ААН у Кіргізстане яна атрымлівае інфармацыю пра тое, што мясцовыя ўлады рэгулярна закрываюць вочы на незаконныя арышты, катаваньні і жорсткае абыходжаньне з затрыманымі.
XS
SM
MD
LG