Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай – лідэр у спажываньні энэргіі


Міжнароднае энэргетычнае агенцтва заявіла, што Кітай апярэдзіў ЗША як найбольшага ў сьвеце спажыўца энэргіі.

Базаванае ў Парыжы агенцтва паведаміла, што ў 2009 годзе Кітай спажыў 2,26 мільярда тонаў нафты, у той час як ЗША спажылі 2,16 мільярда тонаў. Кітайская нацыянальная энэргетычная адміністрацыя, аднак, аспрэчвае гэтыя зьвесткі і цьвердзіць, што Кітай летась спажыў толькі 2,13 мільярда тонаў нафты.

Спажываньне энэргіі – далікатная тэма для Кітаю, які традыцыйна чульліва ставіцца да абвінавачаньняў у дачыненьні да росту цэнаў на нафту і павелічэньня выкідаў у атмасфэру парніковых газаў.
XS
SM
MD
LG