Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зорак францускага футболу дапыталі


Зоркі францускага футболу Франк Рыбэры і Карым Бэнзэма былі сёньня затрыманыя для допыту ў справе аб сэксе зь непаўналетняй дзяўчынаю.

Справа была заведзеная пасьля таго, як маладая жанчына заявіла, што некалькі гульцоў нацыянальнай зборнай Францыі мелі зь ёй сэкс, калі яна была непаўналетняй. Захія Дэар цьвердзіць, што гульцы падчас сэксу ня ведалі, колькі ёй гадоў.

Бэнзэма і Рыбэры пагражае да трох гадоў зьняволеньня і штраф памерам 60 тысяч эўра, калі суд прызнае іх вінаватымі ў сэксе зь непаўналетняй.
XS
SM
MD
LG