Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая хваля анамальна гарачага надвор'я


Сыноптыкі прагназуюць новую хвалю анамальна гарачага надвор'я ў Беларусі на гэтым тыдні. 21 ліпеня пачнецца новы віток сьпякоты.

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу галоўны сыноптык Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.

21—24 ліпеня ў Беларусі чакаецца вельмі гарачае надвор'е: 27—34 градусы, месцамі 35—36 градусаў.

У нядзелю атмасфэрны фронт з Заходняй Эўропы прынясе ў Беларусь памяншэньне сьпёкі. Чакаецца 20—35 градусаў, у залежнасьці ад рэгіёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG