Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле плянаў ураду на землях, забруджаных радыенуклідамі, мяркуецца вырошчваць сельскагаспадарчую прадукцыю. Як да гэтых плянаў ставяцца берасьцейцы?

Спадар: "Не разумею гэтых плянаў. Няўжо ў нас не хапае зямлі? Справа ў тым, што пасьля аварыі на Чарнобылі я быў у Нароўлі некалькі месяцаў у камандзіроўцы. Тады карціна была проста жахлівая: горад стаяў пусты, амаль не засталося людзей, жывёл. А цяпер на гэтых тэрыторыях зьбіраюцца нешта вырошчваць? Я не ў захапленьні ад такога рашэньня".

Спадарыня: "Мяркую, што Чарнобыль — гэта страшна".

Спадарыня: "Я супраць адназначна такога рашэньня. Справа ў тым, што радыяцыя да гэтага часу дае пра сябе знаць. Напрыклад, я сацыяльны работнік і ведаю, што пажылыя людзі вельмі часта скардзяцца на праблемы са здароўем і спасылаюцца на тое, што гэта вынік уплыву радыяцыі. Таму я супраць таго, каб забруджаныя землі выкарыстоўваліся ў сельскай гаспадарцы".



Спадар: "А мне падаецца, што гэтыя землі, якія будуць выкарыстоўвацца, прыведзеныя ў адпаведнасьць. Справа ў тым, што, спажываючы прадукты — малако, мяса, — я ня ведаю, адкуль яно прывезена, якім чынам зроблена. Паведамляецца, што нібыта вядзецца кантроль за якасьцю".

Спадар: "Калі на гэтых землях будуць вырошчвацца нейкія спэцыялізаваныя культуры, якія неабходныя ў прамысловасьці, то гэта выглядае разумна. Але калі вырашчаныя культуры патрапяць на наш стол, то гэта няправільна. Я мяркую, што калі падыход будзе гаспадарскі, то гэтае рашэньне і правільнае, ня так і шмат у нас зямлі".

Спадарыня: "Канечне, я стаўлюся да гэтага адмоўна, навошта вырошчваць у нядобранадзейным асяродзьдзі? Адназначна стаўлюся нэгатыўна да такога рашэньня".

Спадар: "Гэта проста лухта чыноўнікаў. Працаваць яны павінны паводле міжнародных стандартаў, правілаў. Таму я адназначна супраць выкарыстаньня забруджанай зямлі".
XS
SM
MD
LG