Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт Пан Гі Муна ня змог сесьці ў Кабуле


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун і міністры замежных справаў Даніі і Швэцыі адклалі прыбыцьцё на міжнародную канфэрэнцыю ў Афганістане пасьля ракетнай атакі на кабульскі аэрапорт.

Міністэрства замежных справаў Швэцыі пацьвердзіла, што міністар Карл Більд і генсек ААН Пан Гі Мун, якія ляцелі адным самалётам, прзямліліся на вайсковай базе ЗША ў Баграме. Дацкія мэдыі паведамляюць, што самалёт міністра замежных справаў Даніі Лэнэ Эспэрсэн быў накіраваны для пасадкі ў Казахстан.

НАТО сёньня паведаміла, што сілы альянсу забілі аднаго і захапілі некалькіх талібаў, якія рыхтавалі тэрарыстычныя атакі на міжнародную канфэрэнцыю ў Кабуле.
XS
SM
MD
LG