Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пацьвердзілі намер правесьці манэўры ў Жоўтым моры


Кіраўнік аб’яднанага камітэту начальнікаў штабой Узброеных сілаў ЗША адмірал Майк Малэн павьвердзіў пляны ЗША правесьці ў Жоўтым моры сумесныя з Паўднёвай Карэяй ваенна-марскія вучэньні.

Паводле адмірала, вучэньні маюць пацьвердзіць саюзьніцкія дачыненьні дзьвюх краінаў і папярэдзіць Паўночную Карэю аб недапушчальнасьці правакацыяў. Мова, у прыватнасьці ідзе, аб патапленьні ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта “Чханан”, калі, як мяркуецца, у выніку тарпэднай атакі загінулі 46 маракоў.

Раней Кітай выказаў занепакоенасьць плянамі ЗША правесьці марскія манэўры непадалёк ад кітайскага ўзьбярэжжа.
XS
SM
MD
LG