Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі журналіст вызвалены ў Сынгапуры пад заклад


У Сынгапуры вызвалены пад заклад брытанскі журналіст Алан Шэдрэйк, які быў арыштаваны два дні таму.

Шэдрэйк прыбыў у краіну ў мінулыя выхадныя для ўдзелу ў прэзэнтацыі сваёй кнігі аб сьмяротным пакараньні ў Сынгапуры, але быў узяты пад варту паводле абвінавачаньня ў паклёпе.

У сынгапурскіх праваахоўчых органах уважаюць, што кніга Шэдрэйка ставіць пад сумнеў незаангажаванасьць і незалежнасьць судовай сыстэмы краіны.

75-гадоваму аўтару, у якога часова канфіскавалі пашпарт, пагражае да двух гадоў зьняволеньня або грашовы штраф.
XS
SM
MD
LG