Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай хоча большага кантролю над бясьпекай і грашыма ў Афганістане


Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзай заявіў перад удзельнікамі міжнароднай канфэрэнцыі ў Кабуле, што яго краіна хоча большага кантролю над сваёй уласнай бясьпекай і над мільёнамі даляраў, якія паступаюць у Афганістан у якасьці дапамогі.

Гэтую заяву Карзай зрабіў, адкрываючы ў Кабуле міжнародную канфэрэнцыю аб будучыні Афганістану. У канфэрэнцыі бяруць удзел кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў каля 40 краінаў і каля 70 высокіх міжнародных прадстаўнікоў. Гэта першая ў краіне сустрэча такога ўзроўню за апошнія 30 гадоў.

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, выступаючы на канфэрэнцыі, заявіла, што міжнародная супольнасьць чакае ад Афганістану большых высілкаў у барацьбе з карупцыяй.
XS
SM
MD
LG