Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на харчаваньне растуць


За паўгода найбольш падаражэлі бульба, крупы і кандытарскія вырабы.

Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2010 года параўнальна са сьнежнем 2009 года вырасьлі на 4,1%, паведамілі Інтэрфаксу ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Прадукты
Падаражэлі на %
цукар27,8%
бульба30,8%
садавіна11,1%
алей7,1%
гарбата6,6%
кандытэрскія вырабы6,7%
яйкі3,3%
жывёльнае масла6,3%
сыры4,8%
на мяса і птушку3,6%
малако і малочныя прадукты5,2%
хлеб і хлебабулачныя вырабы1,9%
алькагольныя напоі1,9%


Сярэднія цэны ў Беларусі ў чэрвені склалі
  • на ялавічыну першай катэгорыі12,126 тысяч за кілаграм,
  • сьвініну (апроч бяскоснага мяса) - 10,647 тысяч,
  • куры - 8,378 тысяч,
  • вараная каўбаса вышэйшага гатунку 13,364 тысяч,
  • марожаную рыбу - 7,056 тысяч рублёў,
  • на бульбу 1,251 тысяч за кіляграм,
  • капусту - 2,704 тысяч,
  • морква - 2,389 тысяч,
  • цыбуля - 3,192 тысяч.

Сярэднія цэны за 1 літар малака 2,5%-3,5% тлустасьці складалі 1,531 тысяч, сьмятаны - 6,643 тысяч за кіляшграм, сыру цьвёрдага -15,683 тысяс, масла - 14,622 тысяч, хлеба збожжава-пшанічнага - 1,685 тысяч.

Ад 16 ліпеня ў Беларусі ў чарговы раз падвышаныя кошты на шэраг харчовых тавараў. Гарэлка, малако, кефір, сьмятана і тварог, ялавічына падаражэлі на 3%, сьвініна — на 2%. Афіцыйнае тлумачэньне — патрэбныя дадатковыя фінансавыя сродкі, каб кампэнсаваць сельскай гаспадарцы выдаткі на вытворчасьць жывёлагадоўчай прадукцыі. Падаражэлі таксама хлеб і хлебабулачныя вырабы — у сярэднім на паўтара працэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG