Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночнакарэйская тэрарыстка наведвае Японію


Легендарная паўночнакарэйская шпіёнка-"супэрагент" Кім Х'ён Хюі прыбыла зь візытам у Токіё. Там яна мае сустрэцца зь сем'ямі японцаў, якія былі выкрадзеныя сакрэтнымі службамі КНДР.

У 1987 годзе Кім заклала бомбу на авіярэйс паўднёвакарэйскіх авіялініяў, у выніку чаго загінулі 115 чалавек. Пасьля тэракту яе арыштавалі і асудзілі на кару сьмерцю. У 1989 годзе тагачасны прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Рох Тай Ву палічыў, што Кім сама зьяўляецца ахвярай камуністычнай прапаганды і памілаваў яе.

Пабачыўшы жыцьцё карэйцаў у Сэуле, Кім Х'ён Хюі заявіла, што пераканалася ў непраўдзівасьці паўночнакарэйскай прапаганды, публічна пакаялася і занялася дабрачыннай дзейнасьцю ў Паўднёвай Карэі.

Яна набыла сусьветную вядомасьць пасьля публікацыі сваіх мэмуараў "Сьлёзы маёй душы".
XS
SM
MD
LG