Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл едзе ва Ўкраіну


Ачольнік Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл мае сёньня прыбыць з васьмідзённым візытам ва Ўкраіну. Патрыярх зьбіраецца сустрэцца зь вернікамі і асьвяціць новыя храмы ў Адэсе, Днепрапятроўску і Кіеве. Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату кажа, што візыт Кірыла паспрыяе міжканфэсійнаму прымірэньню ва Ўкраіне.

Прадстаўнікі ўкраінскай аўтакефальнай царквы і іншых канфэсіяў лічаць, што візыт скіраваны на тое, каб змабілізаваць украінскіх праваслаўных вернікаў на падтрымку дзейнага ўраду.
XS
SM
MD
LG