Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заглушка над сьвідравінай Deepwater Horizon не працякае


Белы дом паведаміў, што новая крыніца выцеку нафты ў воды Мэксыканскай затокі, якая была заўважана ў нядзелю, знаходзіцца ў трох кілямэтрах ад месца аварыі плятформы Deepwater Horizon. Раней выказваліся асьцярогі, што працякае заглушка, што пакрывае пашкоджаную сьвідравіну. У гэтым выпадку кампанія British Petroleum была б вымушана адкрыць кляпан, каб захаваць заглушку да апэрацыі па канчатковай лівідацыі наступстваў аварыі.

Перш, чым над сьвідравінай Deepwater Horizon быў устаноўлены часовы купал, яна штодзень выпускала ў ваду больш за тысячу тон нафты.
XS
SM
MD
LG