Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СНІД шырыцца на постсавецкай прасторы


Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) папярэджвае, што тэмпы шырэньня эпідэміі ВІЧ-інфэкцыяў ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі "выклікаюць трывогу". У справаздачы гаворыцца, што абвастрэньне сытуацыі зьвязана з ужываньнем наркотыкаў і рызыкоўнымі полавымі кантактамі. UNICEF адзначае, што дзеці, заражаныя СНІД ці вірусам ВІЧ, часта не зьвяртаюцца па мэдычную дапамогу з-за боязі апынуцца па-за грамадзтвам.

Публікацыя справаздачы UNICEF прыпала на другі дзень міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньні СНІДу, што праходзіць цяпер у Вене. Удзельнікі канфэрэнцыі крытыкуюць багатыя краіны, якія ў сувязі з эканамічным крызісам адмаўляюцца павелічаць фінансаваньне праграмаў, накіраваных на барацьбу зь ВІЧ-інфэкцыямі.
XS
SM
MD
LG