Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грузіі апублікавалі праект новай Канстытуцыі


Праект новага асноўнага закона краіны прадугледжвае істотнае абмежаваньне ўлады наступнага прэзыдэнта, які зойме пасаду ў 2013-м годзе, калі скончыцца другі тэрмін Міхаіла Саакашвілі. Незалежная канстытуцыйная камісія, у якую ўвайшлі заканадаўцы і юрыдычныя экспэрты, ухваліла праект сёньня, пасьля году дыскусій. Прапанаваныя зьмены ў прыватнасьці пазбаўляюць прэзыдэнта права на выбар кандыдатуры прэм’ера або права звальненьня да траціны міністраў без зацьвярджэньня парлямэнту.

Некаторыя апазыцыйныя партыі крытыкуюць новы праект, мяркуючы, што ён дазволіць Саакашвілі стаць поўнаўладным прэм’ерам.
XS
SM
MD
LG