Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітжаўнеру пагражаюць


Актывісту "Маладога фронту" Андрусю Цянюту пагражаюць крымінальнай справай за абразу дзяржаўных сымбаляў і прэзыдэнта Беларусі.

У сваім сшытку па ідэалягічнай працы А. Цянюта адзначыў, што сапраўднымі нацыянальнымі сымбалямі зьяўляюцца гістарычныя бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня". Як паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”, палітжаўнер, які служыць у ВДВ у Віцебскай вобласьці, лічыць уладу А. Лукашэнкі нелегітымнай.

Палкоўнік Павел Пішчулаў выпісаў хлопцу за гэты запіс тры нарады па-за чаргой, прыгразіў пракурорскім папярэджаньнем і крымінальнай адказнасьцю за абразу прэзыдэнта і дзяржаўных сымбаляў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG