Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэр Лужкоў паўтарыў заяву пра Севастопаль, якая пасварыла яго з Украінай


Шэраг украінскіх палітыкаў зноў дамагаюцца ўключэньня Юрыя Лужкова ў сьпіс непажаданых для ўезду асобаў. Падставай стала заява мэра Масквы пра тое, што Украіна павінна вярнуць Севастопаль Расеі. Падобную заяву Лужкоў зрабіў у 2008-м годзе, знаходзячыся ў Севастопалі. Там ён заявіў, што гэты горад як ваенна-марскую базу СССР і Расея ніколі не парадавалі Украіне, і што яго неабходна вярнуць Расеі. Гэтую заяву асудзіў тагачасны прэзыдэнт Юшчанка, а Рада бясьпекі Ўкраіны ўключыла Лужкова ў “чорны сьпіс”. З гэтага сьпісу Лужкова выключылі нядаўна, дазволіўшы яму прыехаць на юбілей прэзыдэнта Януковіча. Сёньня на брыфінгу ў Маскве Лужкоў заявіў, што яго пазыцыя наконт Севастопаля засталася нязьменнай.
XS
SM
MD
LG