Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне ўвялі тэлефон даверу для мусульманаў


Нямецкі ўрад увёў тэлефон даверу , каб дапамагчы мусульманам, якія апынаюцца пад ціскам уцягваньня ў экстрэмісцкую дзейнасьць. Прадстаўнік ураду заявіў, што мэта “гарачай лініі” папярэдзіць гвалт у імя ісламу. Людзі, якія пазвоняць на нумар дапамогі, могуць атрымаць параду і дапамогу , і ў прыватнасьці зьмяніць адрас жыхарства , а таксама разьлічваць на іншыя адэкватныя дзеяньні, калі яны будуць знаходзіцца пад пагрозай. Пэрсанал тэлефону даверу будзе размаўляць па-нямецку, па-арабску або па-турэцку.
XS
SM
MD
LG