Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сірыі забаранілі нашэньне нікабаў ва ўнівэрсытэтах


Нікаб закрывае увесь твар жанчыны, акрамя вачэй. Новы закон аднак не датычыць хустак, якія носяць большасьць сірыйскіх жанчынаў. Прадстаўнік міністэрства адукацыі заявіў, што такім чынам урад хоча пацьвердзіць сэкулярны характар дзяржавы. Раней міністэрства перавяло на іншую працу некалькі сотняў настаўніц, якія вучылі ў нікабах. Забарона нашэньня датычыць як дзяржаўных, так і прыватных унівэрсытэтаў.

У Эгіпце раней таксама забаранілі, каб студэнткі прыходзілі на экзамэны з захінутымі тварамі.
XS
SM
MD
LG