Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ асудзіла забойства журналіста ў Грэцыі


Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе асудзіла сёньняшняе забойства журналіста ў Грэцыі. Паводле паліцыі, 37-гадовы Сакрат Джальяс , кіраўнік прыватнай радыёстанцыі, быў застрэлены трыма нападнікамі перад сваім домам у прыгарадзе Атэнаў. Паводле паліцыі, стыль забойства нагадвае мінулагодняе забойства афіцэра супрацьтэрарыстычнай паліцыі, за якім стаяла экстрэмісцкая левая групоўка. Прадстаўнік АБСЭ ў справе свабоды СМІ заявіў, што ўлады Грэцыі павінны забясьпечыць хуткае і стараннае расьсьледаваньне гэтага забойства, а таксама інфармаваньне грамадзкасьці пра гэта.
XS
SM
MD
LG