Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распрацаваны праект новай Канцэпцыі бясьпекі Беларусі


Леанід Мальцаў

Леанід Мальцаў

Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў далажыў Аляксандру Лукашэнку пра завяршэньне распрацоўкі праекту новай Канцэпцыі бясьпекі Беларусі, паведамляе БелТА.

Па сутнасьці, гэты дакумэнт — лягічны працяг цяперашняй канцэпцыі, аднак у ім улічаныя новыя рэаліі і асаблівасьці цяперашніх абставін.

Калі ў цяперашняй канцэпцыі нацыянальная бясьпека разглядаецца як стан абароненасьці асобы, грамадзтва і дзяржавы, то ў новай гэты панятак пашыраны, і нацыянальная бясьпека разглядаецца як стан абароненасьці нацыянальных інтарэсаў. У новай канцэпцыі панятак "небясьпека" мае тры ўзроўні: рызыка, выклік і пагроза.

Прыняцьцё дакумэнту чакаецца пры канцы жніўня — на пачатку верасьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG