Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыноптыкі абяцаюць, што на гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца сьпякотнае надвор'е. Як гэта ўплывае на штодзённае жыцьцё? Ці спраўляецца са сьпёкай беларуская эканоміка?

У Менску павялічыўся попыт на кліматычную тэхніку — кандыцыянэры і вэнтылятары. У адных фірмаў не хапае асартымэнту, а ў іншых, якія маюць тэхніку, яе мантаж замоўлены на два тыдні наперад. У менскай фірме "Дзіома-М" паведамілі, што ў дастатковай колькасьці кандыцыянэры будуць праз тыдзень-два. Камэрцыйны дырэктар кампаніі Дзьмітрый Марцінкевіч адзначае, што гэты тавар — ужо не прадмет раскошы.

"Цяпер у людзей праблемы. Псуюцца прадукты ў крамах, людзі сталага веку трацяць прытомнасьць. Атрымоўваецца, гэта ўжо не раскоша, а неабходнасьць. У першую чаргу мы імкнёмся закрываць пытаньні жыцьцёва важныя. Гэта лякарні, людзі сталага веку просяць.

Самае галоўнае — у тых жа крамах ці тым, каму кандыцыянэры патрэбныя дзеля бізнэсу, ня трэба чакаць, калі прыйдзе лета, пакуль шакаляд не паплыў у краме, пакуль не пачалі слоікі выбухаць. Вось тады яны думаюць, як іх ахалоджваць. То бок усё трэба рабіць загадзя".
Кандыцыянэр на пакой да 20 квадратных мэтраў каштуе больш за адзін мільён рублёў ...

Дзьмітрый тлумачыць, што выконваць заказы, якія аплочаныя на тыдзень наперад, даводзіцца нават у выходныя. Аднак цяпер немагчыма задаволіць ажыятажны попыт на тэхніку, у тым ліку малой магутнасьці. Кандыцыянэр на пакой да 20 квадратных мэтраў каштуе больш за адзін мільён рублёў.

"Эўропа перайшла на 410-ты азонабясьпечны фрэон. Гэта патрабуе тут сэртыфікацыі і гэтак далей. Каля няма сэртыфікату, мы ня можам прадаваць, нам гэтую тэхніку з мытні не аддадуць. Мы ня можам забраць кантэйнэр адной мадэлі з Кітаю, нам патрэбны асартымэнт.У мяне на наступным тыдні прыходзяць ужо нармальныя кандыцыянэры, і да канца тыдня мы зможам іх прадаваць".

Гарадзкія ўлады раней не дазвалялі ставіць кандыцыянэры, каб не псаваць фасады дамоў. Але цяпер пра гэта ўсе забыліся, хоць ад кліентаў з цэнтральных вуліц усё ж патрабуюць узгадненьня з ЖЭСам.
вытворчасьць і рэалізацыя марозіва павялічылася — параўнальна з траўнем і чэрвенем у два разы ...

Таксама ў сьпёку вялікім попытам карыстаюцца марозіва і напоі. Калі выяжджаеш на пляж, то лепш гэтыя прадукты захапіць з сабой, бо там набыць будзе складана. На менскім холадакамбінаце № 2 распавялі, што вытворчасьць і рэалізацыя марозіва павялічылася — параўнальна з траўнем і чэрвенем у два разы. Калі раней прадавалі па 30 тон, то цяпер — па 55—60 тон марозіва. Пакуль выконваюцца ўсе заказы, але на прадпрыемстве не бяруцца прагназаваць, што будзе далей, калі захаваецца такая сьпёка. У ліпені падымаць цэны пакуль не плянавалі, хоць цэны на малако і павялічыліся, сказала намесьнік дырэктара прадпрыемства Ніна Кухарэнка.

"У жніўні пабачым. Пакуль яшчэ не гатовая нешта казаць, але цэны на малако нам ужо павысілі згодна з пастановай Мінэканомікі".

У такую сьпёку, якая ўсталявалася, да прыкладу, і ў Расеі, можна было б пастаўляць марозіва і туды. Аднак на экспарт прадпрыемства не гандлюе, бо пакуль не атэставанае расейскім бокам.

"У нас ідзе рэканструкцыя тэхналягічнага цэху на холадакамбінаце. Калі ідзе рэканструкцыя — які гаспадар запросіць да сябе ў дом камісію расейцаў, каб паглядзець на развалы? У нас рэканструкцыя халадзільных камэраў першай чаргі. Таму да канца году скончыцца рэканструкцыя, і ў наступным годзе будзем атэстоўвацца. На Расею — таксама трэба мець расейскі вэтэрынарны сэртыфікат, каб рэалізоўваць туды прадукцыю. Пакуль яшчэ нічога не адмянілі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG