Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане рыхтуюцца да міжнароднай канфэрэнцыі


У правінцыі Кандагар на поўдні Аўганістану пры выбуху загінулі шасьцёра аўганскіх паліцыянтаў, чацьвёра параненыя.

Камандаваньне НАТА паведаміла пра гібель у іншай правінцыі амэрыканскага вайскоўца.

У аўторак у Кабуле распачынаецца міжнародная канфэрэнцыя ў справе Аўганістану. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун ды іншыя ўсясьветныя палітыкі. Напярэдадні форуму ў Кабуле ўзмоцненыя меры бясьпекі.

“ У выніку расьледваньняў і апэрацый нашых сілаў бясьпекі, у апошнія тыдні ўдалося арыштаваць мноства тэрарыстаў і ліквідаваць тэрарыстычныя групы. Гэтыя групы плянавалі парушыць сытуацыю ў сфэры бясьпекі пад час канфэрэнцыі ў Кабуле. Калі б мы не арыштавалі гэтых людзей і не ліквідавалі іх групоўкі, яны б маглі сарваць канфэрэнцыю, і іх дзеяньні маглі б прывесьці да масавых ахвяраў сярод невінаватых людзей”.

-- заявіў начальнік паліцыі Кабулу Абдул Рахман.
XS
SM
MD
LG