Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-грузінскі гандлёвы абарот павялічваецца


Беларусь неўзабаве пачне пастаўляць у Грузію хуткасныя цягнікі і ліфты. Пра гэта на сустрэчы ў Батумі дамовіліся кіраўнікі міністэрстваў гандлю абедзьвюх краін.

Як падае інтэрнэт-партал "Бизнес Грузия", асноўнай тэмай батумскіх перамоваў стала паглыбленьне супрацоўніцтва ў галіне турызму.

У размове з грузінскімі журналістамі беларускі міністар Валянцін Чаканаў заявіў, што ў Беларусі цяпер "ва ўсіх напрамках будуць папулярызаваць грузінскія курорты".

Раней у рамках візыту Чаканава ў Грузію ў Кабулеці адбылося першае пасяджэньне міжурадавай грузіна-беларускай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, падчас якога было падпісана пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне эканомікі.

Летась гандлёвы абарот паміж краінамі склаў $45 мільёнаў. Грузінскі бок зацікаўлены ў імпарце беларускай малочнай прадукцыі, сельскагаспадарчай тэхнікі, грузавых аўтамабіляў. Найбольш папулярныя грузінскія тавары ў Беларусі — віны і мінэральныя воды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG