Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпрабаваньне канструкцыі ў Мэксыканскай затоцы працягваецца


Улады ЗША ў панядзелак працягнулі яшчэ на 24 гадзіны тэрмін выпрабаваньня новай заглушкі, якую ўсталявалі адмыслоўцы ВР на аварыйнай сьвідравіне ў Мэксыканскай затоцы.

Раней каля сьвідравіны экспэрты выявілі сьляды нафты.

Адказны за ліквідацыю наступстваў аварыі адмірал у адстаўцы Тэд Ален распарадзіўся, каб інжынэры ВР былі гатовыя адкрыць кляпан у купале, каб зьнізіць ціск у сьвідравіне.
XS
SM
MD
LG