Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг у Ошы супраць уводу сілаў АБСЕ скончыўся


На поўдні Кіргізстану ў горадзе Ош адбыўся мітынг супраць уводу паліцэйскіх сілаў АБСЕ. У акцыі бралі ўдзел каля тысяча чалавек. Яны таксама патрабавалі пакараць асобных службовых асобаў за распальваньне нацыянальнай варажнечы.

Запыт на ўвод сілаў быў дасланы ў АБСЕ прэзыдэнтам Кіргізстану Розай Атунбаевай. У Бішкеку не выключаюць новых хваляваньняў на подўні краіны, дзе некалькі тыдняў таму ў выніку міжэтнічных сутыкненьняў загінулі сотні чалавек. У суботу ўдзельнікам сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў АБСЕ не прыйшлі да адзінага меркаваньня адносна даты пачатку місіі.
XS
SM
MD
LG