Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар абароны ЗША прыбыў у Сэўл


Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс пачаў візыт у Паўднёвую Карэю, галоўная мэта якога – абмеркаваць шляхі зьмяншэньня напружанасьці на Карэйскай паўвыспе, якая ўзьнікла пасьля гібелі 46 паўднёвакарэйскіх маракоў ад, як мяркуецца, паўночнакарэйскай тарпэды.

Бліжэйшымі днямі Сэўл мае наведаць дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, якая разам з Гейтсам правядзе сустрэчы з паўднёвакарэйскім кіраўніцтвам, дзе будуць абмяркоўвацца крокі ў дачыненьні да КНДР.
XS
SM
MD
LG