Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане пратэстуюць супраць уводу сілаў АБСЕ


На поўдні Кіргізстану ў горадзе Ош сабраліся праціўнікі ўводу паліцэйскіх сілаў АБСЕ.

Да месца правядзеньня мітынгу сьцягваюцца падразьдзяленьні міліцыі.

Запыт на ўвод сілаў быў дасланы ў АБСЕ прэзыдэнтам Кіргізстану Розай Атунбаевай. У Бішкеку не выключаюць новых хваляваньняў на подўні краіны, дзе некалькі тыдняў таму ў выніку міжэтнічных сутыкненьняў загінулі сотні чалавек. У суботу ўдзельнікам сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў АБСЕ не прыйшлі да адзінага меркаваньня адносна даты пачатку місіі.
XS
SM
MD
LG