Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыканскай затоцы ўзнавіўся выцек нафты


Адмірал ЗША Тад Алэн, які ачольвае апэрацыю па ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы паведаміў, што інжынэры выявілі невялікі выцек ля пашкоджанай сьвідравіны. Паведамляецца, што Алэн загадаў кампаніі British Petroleum адчыніць кляпан, што блякуе выхад нафты ў ваду ў выпадку, калі пацьвердзіцца, што яна прасякае праз устаноўлены купал.

У чацьвер прадстаўнікі BP выказалі спадзяваньне, што часовы купал здолее утрымліваць выцек нафты да наступнага месяца, калі, паводле пляну, сьвідравіна будзе закупораная цалкам.

Выбух на нафтавай плятформе Deepwater Horizon ў красавіку прычыніў найгоршую экалягічную катастрофу ў гісторыі ЗША.
XS
SM
MD
LG