Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваяўнікі наркакартэлю расстралялі ўдзельнікаў вечарыны


17 чалавек загінула ў выніку нападу аўтаматчыкаў на дом, дзе адзначалі дзень нараджэньня. Прынамсі 18 чалавек паранена. Напад у горадзе Торэон, на поўначы краіны стаў адным з найбольш сьмертаносных у шматгадовай вайне паміж мэксыканскімі наркакартэлямі. Раней байцы адной з груповак падарвалі машыну начыненую выбухоўкай у горадзе Чыўдад Хуарэз, на памежжы з ЗША, у выніку чаго загінулі чатыры чалавекі.
XS
SM
MD
LG