Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан і Пакістан заключылі гандлёвае пагадненьне


Аўганістан і Пакістан заключылі гандлёвую дамову, якую экспэрты называюць паваротнай у іх двухбаковых дачыненьнях. Пагадненьне падпісанае міністрамі гандлю, пры ўдзеле дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан, істотна скарачае абмежаваньні на перавозкі празь мяжу паміж дзьвюмя краінамі. Дакумэнты набудуць моц пасьля іх ратыфікацыі парлямэнтамі.

Прадстаўнікі ЗША лічаць, што дамова паспрыяе павышэньню даходаў насельніцтва па абодва бакі мяжы і дапаможа ў барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG