Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран хоча перадаць справу аб тэракце ў міжнародны суд


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад заявіў у сёньняшнім тэлеінтэрвію, што Тэгеран падасьць у адпаведныя міжнародныя органы скаргу аб тэрактах, якія ажыцьцявіла ў чацьвер балучыйская паўстанцкая групоўка Джундалах. Іранскі лідэр абвінавачвае ЗША ў падтрымцы сэпаратыстаў.

Ахмадзінежад не ўдакладніў ці будзе пазоў накіраваны непасрэдна супраць ЗША, але сказаў, што Амэрыка паспрыяла тэрактам.

У выніку падвойнага выбуху ў чацьвер перад галоўнай мячэцьцю сталіцы правінцыі Сістан-Балучыстан, што на паўднёвым усходзе Ірану, загінула 28 чалавек. Адказнасьць узяла на сябе радыкальная групоўка Джундалах, назваўшы гэта помстай за тое, што іранскія ўлады пакаралі сьмерцю іхнага лідэра.
XS
SM
MD
LG