Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія хоча аб'яднацца з Азэрбайджанам у канфэдэрацыю


Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў пабываў з кароткім візытам у Грузіі. У горадзе Батумі ён сустрэўся са сваім грузінскім калегам Міхаілам Саакашвілі. Па выніках, перамоваў, якія доўжыліся некалькі гадзін бакі дасягнулі шэраг дамоўленасьцяў аб супрацы ў сфэрах транспарту і энэргетыкі.

У прыватнасьці плянуецца стварыць міжурадавую камісію па перавозках і паскорыць будаўніцтва новай чыгуначнай магістралі Азэрбайджан-Грузія-Турэччына. Азэрбайджанскія газавыя кампаніі таксама паабяцалі газыфікаваць сельскія раёны ўсходняй Грузіі.

На супольнай прэсавай канфэрэнцыі Саакашвілі выказаўся за стварэньне азэрбайджанска-грузінскай канфэдэрацыі. Упершыню ён агучыў гэтую ідэю падчас леташняга візыту ў Баку. Саакашвілі заявіў, што паміж дзьвюмя краінамі ўжо існуюць стасункі, якія выходзяць за рамкі проста саюзьніцкіх і партнэрскіх.
XS
SM
MD
LG