Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня - міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы


У Паўднёвай Афрыцы сёньня праходзяць мерапрыемствы прымеркаваныя да 92-га дня нараджэньня Нэльсана Мандэлы. У лістападзе летась ААН абвясьціла дзень нараджэньня былога прэзыдэнта Паўднёваафрыканскай рэспублікі Міжнародным днём Нэльсана Мандэлы, за яго "ўклад у справу міру і свабоды".

Тысячы жыхароў ПАР адгукнуліся на заклік Мандэлы адзначыць гэты дзень валянтэрскай працай па "дапамозе людзям".

Мандэла змагаўся за правы чарнаскурага насельніцтва Паўднёвай Афрыкі і ачольваў народны рух, што прывёў да адмены апартэіду (расавай сэгрэгацыі) ў краіне. Ён затым стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам ПАР. Да гэтага Мандэла правёў агулам 27 гадоў у турме.
XS
SM
MD
LG