Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША падтрымліваюць пасылку ў Кіргізстан міжнароднага кантынгенту


Злучаныя Штаты падтрымалі рашэньне АБСЭ паслаць у Кіргізстан невялікі кантынгент міжнародных праваахоўчых сіл. Рашэньне паслаць у краіну 52-х няўзброеных паліцэйскіх было прынятае на міжурадавым паседжаньні АБСЭ ў суботу.

У чэрвені ў выніку міжэтнічных забурэньняў на поўдні Кіргізстану загінулі сотні чалавек, дзясяткі тысяч сталі ўцекачамі. Найбольш пацярпелі кіргіскія ўзбэкі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зьвяртаюць увагу на тое, што спробы кіргіскай міліцыі спыніць гвалтоўныя дзеяньні не былі дастаткова эфэктыўнымі, а ў расьсьледаваньні гэтых падзей цяпер адбываюцца шматлікія правапарушэньні з боку органаў унутраных спраў.

Міжнародны кантынгент АБСЭ будзе кансультаваць кіргіскую міліцыю і прапануе свае паслугі ў справе апэратыўнай падрыхтоўкі.
XS
SM
MD
LG