Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына - за хутчэйшае далучэньне да WTO Расеі і Казахстану


Нямеччына выступае за хутчэйшае далучэньне да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі Расеі і Казахстану, заявіла канцлерка ФРГ Ангела Мэркель у ходзе свайго візыту ў Казахстан. Беларусь у гэтай заяве згаданая не была.

На сустрэчы з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым Мэркель абмеркавала двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку стымуляваньне нямецкіх інвэстыцыяў у Казахстан і пабудову газавага трубаправоду Набука. Краіны зьбіраюцца павялічыць двухбаковы таваразварот у тры разы на працягу наступных дзесяці год.

Падчас візыту Ангелы Мэркель у Расею і Казахстан, нямецкія канцэрны атрымалі ад гэтых краін замовы на мільярды эўра.
XS
SM
MD
LG