Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікае паслабіць блякаду Газы


Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу ў справах зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан, наведваючы Газу, заклікала Ізраіль аслабіць блякаду сэктару.

Выступаючы перад журналістамі, Эштан заявіла, што пазыцыя Эўразьвязу ясная: мусіць быць запясьпечанае свабоднае перамяшчэньне жыхароў і дазволены ня толькі ўвоз тавараў, але і вываз іх з Газы. Эштан абяцала узьняць гэтае пытаньне на перамовах з прэм'ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу.

Сустракацца з прадстаўнікамі групоўкі ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газы, прадстаўніца Эўразвяза не плянуе.
XS
SM
MD
LG