Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан пачала візыт у Пакістан


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан прыбыла ў Пакістан, пачаўшы паездку па краінах Паўднёвай Азіі. Галоўная мэта паездкі - удакладніць мэты ваеннай апэрацыі ў Афганістане, што доўжыцца ўжо 9 гадоў.

На перамовах з кіраўніцтвам Пакістану Клінтан мае намер асабліва падкрэсьліць неабходнасьць пакістана-афганскага супрацоўніцтва ў вайне з тэрарызмам.

Дзяржсакратар таксама плянуе абвясьціць аб павелічэньні амэрыканскай эканамічнай дапамогі Ісламабаду.

У нядзелю ўвечары заплянаваныя сустрэчы Клінтан з прэм'ер-міністрам Юсуфам Разом Гілані і прэзыдэнтам Асіфам Алі Зардары.

Увесь дзень у панядзелак дзяржсакратар ЗША будзе весьці перамовы з высокапастаўленымі палітыкамі, вайскоўцамі і прадстаўнікамі дзелавых колаў.

У аўторак Гілары Клінтан накіруецца ў Кабул, дзе возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі па Афганістане.
XS
SM
MD
LG