Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Багдадзе пры выбуху загінулі ня менш за 43 чалавекі


У Багдадзе ў выніку выбуху сёньня загінулі як найменей 43 чалавекі, каля 40 параненыя.

Паводле паведамленьня міністэрства ўнутраных спраў Іраку, сьмяротнік падарваў сябе побач з байцамі праўладнага суніцкага фармаваньня "сахва", якія стаялі ў чарзе па заробак. Выбух адбыўся ў багдадскім раёне Радванія, населеным пераважна сунітамі.

Узброеныя фармаваньні "сахва", якія некалі выступалі на баку "Аль-Каіды", з 2006 году спынілі супраціў войскам кааліцыі і перайшлі на бок ірацкіх уладаў.
XS
SM
MD
LG