Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт Какойты аварыйна сеў у Хэльсынкі


Самалёт кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асэтыя Эдуарда Какойты зрабіў вымушаную пасадку ў аэрапорце Хэльсынкі. Аб пацярпелых інфармацыі не паступала. Какойты накіроўваўся зь візытам у Нікарагуа і Вэнэсуэлу. Як паведамляе “РИА-Новости” са спасылкай на крыніцы ў Нікарагуа, самалёт прызямліўся па тэхнічных прычынах.

Пацьверджаньня гэтага паведамленьня зь іншых крыніцаў пакуль няма.
XS
SM
MD
LG