Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкія курды атакавалі паліцэйскія казармы


На паўднёвым усходзе Турэччыны васьмёра паліцыянтаў былі параненыя ў выніку нападу курдзкіх баевікоў. Паводле інфармацыі турэцкага агенцтва, у пятніцу вечарам паліцэйскія казармы ў правінцыі Шыірт зазналі ракетны абстрэл, а пасьля адбыліся некалькі ўзброеных сутычак. Толькі праз гадзіну паліцыянты здолелі адбіць напад.

Курдзкія сэпаратысты рэзка актывізаваліся пасьля таго, як у траўні Абдула Аджалан, якія адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне, заявіў, што адмовіўся ад спробаў наладзіць дыялёг з уладамі.
XS
SM
MD
LG