Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі адбыліся хваляваньні


У Грэноблі на паўднёвым усходзе Францыі адбыліся сутыкненьні паміж моладзьдзю і паліцыяй. Паводле зьвестак уладаў, ніхто не пацярпеў, затырманыя 5 чалавек.

Беспарадкі пачаліся пасьля таго, як пры спробе арышту быў забіты мясцовы жыхар Карым Будуда, якога абвінавачвалі ў абрабаваньні казыно. Вечарам у пятніцу каля 30 маладзёнаў з бэйсбольнымі бітамі і сталёвымі прутамі напалі на трамвай у рабочым раёне, дзе жыў Будуда. У адказ на спробы паліцыі абараніць пасажыраў трамвая пратэстоўцы спалілі 60 машын і дзьве крамы.

Каб супакоіць натоўп паліцыя прымяніла сьлезацечны газ.
XS
SM
MD
LG